Адказы загрузі тут
Алімпіядныя
заданні па беларускай мове і літаратуры
V
клас
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
Балы
|
Заданне
1. Прачытайце
тэкст. Знайдзіце і выпраўце арфаграфічныя і граматычныя памылкі.
Максімальная колькасць балаў – 6
( - 0,5 б. за кожную памылку).
( - 0,5 б. за кожную памылку).
Мы жывём на
планеце зямля. Яе населяе шмат народаў. Усе яны – зямляне. Але кожны зямлянін
мае яшче свой асабісты край – куточак, які называе малой радзімой. Малая
радзіма – гэта тое месца на планеце, дзе мы нарадзіліся.
Беларусь – наша
агульная Радзіма. Тут нарадзіліся тваі мама і тата, дядулі і бабулі. Гэта яны будавалі
дамы і палацы, яны растілі хлеб, абаранялі нашу зямлю ад ворагаў.
У Беларусі жыве
шмат розных народаў. Жывуць мірна, у згодзе, усім ўтульна. Гавораць між сабой
на розных мовах. Беларуская мова – націянальная мова беларусаў. Агульнымі ж для
ўсіх жыхароў Беларусі зъяўляюца беларуская і руская мовы. Гэта дзяржаўные мовы (Паводле А. Бензярука).
Заданне
2. Прачытайце верш і
выканайце прапанаваныя заданні.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Як цвярдзець з і с ні стараюцца,
Мякка ўсё ж і яны вымаўляюцца.
Хоць у словах знак мяккі не
пішам.
Ды яго прамаўляем, між іншым.
Кожны раз перад мяккімі зычнымі,
Што для з і для с
– справа звычная:
Сцежка, звер, песня, свечка,
змей,
Спіна…
Гэта школьнікі ведаць павінны.
А. Зэкаў
1. Гукі [з] і [с] у выдзеленых словах вымаўляюцца мякка. Прывядзіце
свае чатыры прыклады на гэта
правіла. Прыклады:___________________________________________________________________.
2. Успомніце і запішыце правіла, калі перад наступнымі
мяккімі зычнымі свісцячыя не памякчаюцца. Адказ:
свісцячыя не памякчаюцца, калі стаяць ____________________________ _________________________________________________________________________________.
3. Прывядзіце два
прыклады:________________________________________________________
Заданне
3. Перакладзіце тэкст на
беларускую мову.
Максімальная колькасць балаў – 6 (за кожнае слова 0,2
бала).
Жила-была дождевая капелька. Она усердно трудилась.
Капнет с тучи на землю. Напоит ее. А потом испарится и в воздух взлетит.
Соберутся такие капельки в одно облако. Тогда снова опадают дождем.(Паводле Р.
Ігнаценкі)
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне
4. Вучань, рыхтуючыся да
тэматычнага кантролю па тэме “Сінтаксіс і пунктуацыя”, запісаў па памяці
некалькі тэарэтычных палажэнняў-высноў. Ці ўсе яны аказаліся правільнымі?
Адзначце правільныя, на вашу думку, сцвярджэнні знакам “+”, а памылковыя –
знакам “-”.
Максімальная колькасць балаў – 4.
Тэарэтычная выснова
|
+ / –
|
1. Сінтаксіс – раздзел навукі аб мове, у якім
вывучаюцца словазлучэнні і сказы.
|
|
2. Словазлучэнні складаюцца з двух слоў: галоўнага і
дадатковага.
|
|
3. Спалучэнне дзейніка і выказніка не з’яўляецца
словазлучэннем.
|
|
4. Сказы паводле мэты выказвання падзяляюцца на клічныя
і няклічныя.
|
|
5. Азначэнне – даданы член сказа, які адказвае на
пытанні дзе? куды? адкуль? як? калі?
|
|
6. Калі аднародныя члены стаяць перад абагульняльным
словам, тады перад ім ставіцца працяжнік.
|
|
7. Зваротак не з’яўляецца членам сказа.
|
|
8. Простая мова – гэта размова дзвюх (ці болей) асоб.
|
Заданне
5. Размясціце
прапанаваныя словы ў наступныя лексічныя групы: гародніна, ягады, кветкі, прылады
працы.
Агрэст, кроп, гарбуз, півоня,
вілы, журавіны, саха, вяргіня, парэчкі, браткі, бурак, прас, цыбуля, серп,
абцугі, касачы, кросны, ажыны, бульба, буякі.
Максімальная колькасць балаў – 5 (за кожнае слова 0,25
бала).
Гародніна
|
Ягады
|
Кветкі
|
Прылады працы
|
Заданне
6. Адзначце нумары
радоў, дзе правільна растлумачаны фразеалагізмы.
Максімальная колькасць балаў – 4.
1. Не пакладаючы рук (працаваць) – абы-як працаваць.
2. Хоць вока выкалі – вельмі мала.
3. Навастрыць вушы – уважліва
прыслухацца.
4. Павесіць галаву – засумаваць.
5. Як кот з сабакам – дружна.
6. На галаве хадзіць –
дурэць, сваволіць.
7. Хоць кол на галаве чашы –
пра вельмі стараннага, працалюбівага чалавека.
8. Трымаць язык за зубамі – маўчаць,
не прагаварыцца.
Адказ:_______________________.
Заданне
7. Закончыце прыказкі.
Максімальная колькасць балаў – 6.
1. Не той друг, што мёдам мажа, а
той, хто праўду__________________.
2. Родная зямелька – як зморанаму
_________________.
3. Хто ўлетку халадку шукае, той
узімку _________________.
4. Гаспадарку весці – не кашу _________________
.
5. Ладзь калёсы зімой, а сані
________________.
6. Што ў ваду ўпала, тое
__________________ .
Заданне 8. Паспрабуйце па
пачатку вызначыць, якога тыпу тэкст (апавяданне, апісанне, разважанне) хоча
скласці аўтар.
Максімальная колькасць балаў – 3.
1. Ну і падарунак!
У дзень нараджэння Віцю купілі веласіпед. Веласіпед быў
вельмі прыгожы!
Адказ:__________________.
2. Карысная рэч – веласіпед
У Віцеў дзень нараджэння тата з мамай вырашылі купіць яму
веласіпед. Чаму менавіта веласіпед?
Адказ:___________________.
3. І радасць, і гора з гэтым веласіпедам…
У дзень нараджэння Віцю купілі веласіпед. Радасці не было
канца: хлопчык даўно марыў пра яго. Але ў першы дзень здарылася непрыемнасць.
Адказ:_____________________.
Заданне
9. Пазнайце твор па
героях. Запішыце назву твора і яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 6.
Героі, якія
дзейнічаюць у творы
|
Назва твора
|
Аўтар
|
1. Дачушка-крынічка, маці-гара
|
||
2. Пятро, бацька, Гнат, Велікан
|
||
3. Міколка, дзед Нупрэй, бацька
|
Заданне
10. Адзначце ў кожным
з шасці радоў чацвёрты “лішні” варыянт, падкрэсліце яго.
Максімальная колькасць балаў – 6.
1. “Разумная дачка”.”Залаты птах”, “Падслуханая казка”,
“Музыкі”.
2. “Калі ласка”, “Зоры спяваюць”, “Зімой”, “У старых
дубах”.
3. Звонкія павуціны; свет, нібы вашчына; імшастыя
баравіны; сцішаны палёт.
4. Галіна, Васілёк, Барына, Базыль.
5. Зачын, загадка, прыказка, легенда.
6. Уладзімір Караткевіч, Аляксандр Пушкін, Анатоль
Грачанікаў, Пятрусь Броўка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий