Прывітанне, паважаныя васьмікласнікі!
Выканайце тэст, сфатаграфуйце адказы і дашліце іх праз праз папку "Дамашнія заданні"
8 клас
Кантрольная тэставая работа
Варыянт
1
1. Адзначце радкі, у якіх выразы з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) блакітны небакрай;
2) самы цікавы;
3) сонца ўзышло;
4)
няхай прыязджае;
5)
пісаць алоўкам.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) дзякаваць бацькоў;
2) пайсці ў ягады;
3) захварэць
на грып;
4) ажаніцца на Таццяне;
5) жартаваць з брата.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
1)
халодны дзень;
2)
вучыцца добра;
3) глядзець тэлевізар;
4)
хатка бабра;
5)
жаданне дапамагчы.
4. Адзначце словазлучэнні, у якіх
выдзеленыя словы з’яўляюцца
галоўнымі:
1) прыгожа
спяваць;
2) сінія кветкі;
3) дужа цікавы;
4) гісторыя з
працягам.
5) твае парады.
5. Адзначце неразвітыя сказы:
1)
Заспявалі птушкі.
2)
У хаце цёпла.
3)
Вечар надышоў хутка.
4) Дзень цёплы.
5)
За домам – рэчка.
6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы — дзейнікі:
1) Дзякуй, раніца,
за свята, за бялюткі твой кілім.
2) Жыццё —
няроўная дарога.
3) Многа даў наш край бацькоўскі здатных да ўсяго майстроў.
4) Падарожнічаць —
мой любімы занятак.
5) Малы спалохаўся дзядзькі, адразу
шыбануў у куток і прыціснуўся да ложка.
7. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова трэба паставіць
працяжнік:
1) Чай _ не ежа, а
вада.
2) Наш бацька _
разважлівы, мудры.
3) Каліна _ як
полымя.
4) Пабудаваць свой дом _ важная справа.
5) Бары і дубровы _ краса Беларусі.
8. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены:
1) У
паветры было ціха.
2) Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў
лесе.
3) Некаторыя
з нас ужо пабывалі ў
тэатры.
4) Мне часта даводзілася бачыць Уладзіміра на сходах,
пасяджэннях, мітынгах.
5) Ноч была халодная і цёмная.
9. Вызначце від выказніка ў сказе:
Вяртаючыся дадому, таксама стараліся
ісці разам.
1)
Просты дзеяслоўны;
2)
састаўны дзеяслоўны;
3)
састаўны іменны.
10. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах словамі і іх
сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу:
|
А. Ноччу падаюць яблыкі ў садзе.
Б. Няхай кожны
думае пра сваю будычыню.
В. Маланкі
паласавалі неба над морам.
Г. Шырокі
прастор жаўцеў вусатымі ячмянямі.
|
1. Дзейнік
2. Выказнік
3. Дапаўненне
4. Азначэнне
5. Акалічнасць
|
1)
А4Б3В1Г2;
2)
А4Б3В2Г1;
3)
А2Б4В1Г5;
4)
А5Б1В3Г4;
5)
А5Б4В1Г3.
11. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1)
Далёкае напомніла мне сёння пра сябе.
2) Але
навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.
3) Сляды былі
дзіўныя, незнаёмыя.
4) Легендарнае возера.
5) А авёс зжалі
нядаўна.
12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі
сказамі ў першым слупку і іх
відамі ў другім:
1) Пацягнула
вільгаццю.
А.
Абагульнена-асабовы.
2) Дыхаю і не магу
надыхацца.
Б. Назыўны.
3) Ад крадзенага не
пасыцееш.
В. Няпэўна-асабовы.
4) Апоўдні
падагналі аўтобус. Г. Пэўна-асабовы.
5) Ноч. Д. Безасабовы.
13. Адзначце
сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паста-віць коскі:
1) Віктар устаў ні
свет_ ні зара: ён абяцаў тату дапамагчы навазіць дроў.
2) Восень
сыпала лісты залатой_ кляновай жменяй.
3) Пахне
восень бульбаю, кмінам_ ды цыбуляю.
4) Светам
пяшчотным_ і шчодрым, і радасным ты адкрываешся мне.
5) Надзіна маці сустракала мяне ветліва,
частавала то грушамі_ то слівамі.
14. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана
сінтаксічная роля выдзеленых
слоў:
1) На Палессе хутка насоўваўся заняты ў сваёй маўклівасці
вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты
і сухое поле — аднародныя дапаўненні.
2)
Крыштальныя
крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць тваю неўгамонную сілу — аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая — аднародныя
азначэнні.
4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і
ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання – аднародныя выказнікі.
5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... – аднародныя выказнікі.
15. Адзначце сказы, у якіх знакі
прыпынку пры абагульняль-ных
словах пастаўлены правільна:
1) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае
народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што
апавядаюць пра мінулае роднай зямлі.
2) Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам
шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.
3) І матчыны словы, і ласка яе, і такі
знаёмы дамашні пах — усе гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця.
4) У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з
ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш
любы край.
5) I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя
пні — усё было заплецена павуціннем.
Тэкст да заданняў 16—20
(1) Мінуўшы сяло, Сцепка
выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі
маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцепку. (4) Усё, што было
найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, тава-рышы, сям'я, Аленка — засталося дзесьці
там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй.
(5) Ідзе Сцепка то
чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды,
купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца новыя малюнкі незнаёмых краявідаў (Я. Колас).
16. Адзначце спосаб сувязі сказаў у тэксце:
1) паслядоўная;
2) паралельная.
17.
Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з
рознымі віда-мі сувязі. Укажыце від сувязі (дапасаванне, кіраванне,
прымыканне).
18. Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце
яго ну-мар, від і граматычную аснову.
19. Складзіце схему аднародных
членаў сказа з 4-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў
аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе:
1) адзін; 3) тры;
2) два; 4) чатыры.
Прывітанне, паважаныя васьмікласнікі!
Спасылкі на відэаўрокі, якія дапамогуць вам самастойна засвоіць матэрыял:
| Назва тэмы | Відэакантэнт, распрацаваны спецыялістамі адукацыі Віцебскай вобласці | Рэкамендаваны кантэнт адкрытых інтэрнэт-крыніц |
| Адасобленыя дапаўненні, іх інтанаванне, знакі прыпынку |
Урок настаўніка ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Верхнядзвінска" С.Т.Антановіч
| |
| Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў іх |
Урок настаўніка ДУА "Гімназія №4 г.Віцебска" К.А.Жбанковай
| |
| Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі сказа, знакі прыпынку ў іх |
Урок настаўніка ДУА "Глыбоцкая раённая гімназія" М.Б.Лукашэвіч
| |
| Параўнальны зварот. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах |
Урок настаўніка ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Дуброўна" Л.А.Калягі
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий