Круглагадовая алімпіяда 6 клас



Адказы загрузі тут

Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры


Заданні
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
Усяго 
Балы












Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце і выпраўце арфаграфічныя і граматычныя памылкі.
Максімальная колькасць балаў – 5
( - 0,5 б. за кожную памылку).
Характар беларуса спакойны, мягкі. Беларус добры гаспадар, умее шанавать капейку. Аднак гэта не перашкаджае яму быць таварышскім, гасцінным.
Беларус любіць павесяліца. Весялосць ў яго ад усёй душы. Беларус не помніць злога і лёхка даруе крыўду.
Беларусы ніколі не вызначаліся ваяўнічым настроем. Таму часта аказваліся пад прыгнётам іншых. Разам з тым беларусы лічыліся наілепшымі салдатамі.
Для беларусаў характэрны добрые адносіны да суседяў. Але іх ніколі непакідае гордасць (Паводле А. Смоліча).

Заданне 2. Рашыце гукавыя прапорцыі.
Максімальная колькасць балаў – 3.
[ з ] – [ ж ] : [    ] – [ ш ]
[ в ] – [ в’ ] : [    ] – [ ц’ ]
[ л ] – [ л’ ] : [ д ] – [    ]
[ ж] – [ ш ] : [ дз ] – [    ]
[ т ] – [ ч ] : [ д ] – [    ]
[ б ] – [ п ] : [    ] – [ х ]

Заданне 3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Максімальная колькасць балаў – 7.
Когда солнечным утром, летом, пойдешь в лес, то на полях, в траве, видны алмазы. Все алмазы эти блестят и переливаются на солнце разными цветами – и желтыми, и красными, и синими.
Когда подойдешь ближе и разглядишь, что это такое, то увидишь, что капли росы собрались в треугольных листах травы и блестят на солнце (Паводле Л. Талстога).
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 4. Падкрэсліце ў дужках патрэбнае па сэнсе слова, каб атрымаўся фразеалагізм. Максімальная колькасць балаў – 4.

Малоць (цэпам, языком, жорнамі); быць на кароткай (руцэ, назе, вяроўцы); пужаная (сініца, сарока, варона) і куста баіцца; шукай (граду, снегу, ветру) у полі; трымаць (нос, парус, човен) па ветры; з (гары, берага, глузду) з’ехаць; цягнуць (калёсы, воз, трактар); закруціць (гайкі, вушы, памяць).

Заданне 5. Вучань, рыхтуючыся да тэматычнага кантролю па тэме “Назоўнік”, запісаў па памяці некалькі тэарэтычных палажэнняў-высноў. Ці ўсе яны аказаліся правільнымі? Адзначце правільныя, на вашу думку, сцвярджэнні знакам “+”, а памылковыя – знакам “-”.
Максімальная колькасць балаў – 4.

Тэарэтычная выснова
+   /  
1. Агульнае граматычнае значэнне назоўніка – гэта значэнне прадмета.

2. Назоўнікі могуць выконваць ролю любога члена сказа.

3. Уласныя назоўнікі пішуцца з маленькай літары.

4. Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў як адно непадзельнае цэлае.

5. Лік усіх назоўнікаў супадае ў беларускай і рускай мовах.

6. Не адносяцца да адушаўлёных назоўнікаў назвы раслін (васілёк, лілія) і назвы са значэннем сукупнасці (народ, натоўп, рой, табун).

7. Праз злучок пішуцца назоўнікі, першай часткай якіх з’яўляюцца іншамоўныя асновы авія-, аўта-, бенза-, касма-, кіна-, тэле-, мота-, фота-, электра- і інш.

8. Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем.


Заданне 6. Размясціце прапанаваныя словы ў наступныя лексічныя групы: будынак, адзенне, галаўныя ўборы, часткі цела чалавека.
Камізэлька, брыль, капялюш, патыліца, парэнчы, гузік, ганак, хрыбет, зрэнкі, шкарпэткі, падмурак,  хустка, сукенка, вянок, каўнер, сківіцы, прыступкі, далоні, берэт, аблавушка.
Максімальная колькасць балаў – 5 (за кожнае слова 0,25 бала).

Будынак
Адзенне, дэталі адзення
Галаўныя ўборы
Часткі цела, органы чалавека

























Заданне 7. Падзяліце словы на дзве групы: у першы слупок запішыце словы з невытворнай асновай, а ў другі – з вытворнай. Абазначце марфемы ў словах.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Словы: гавару, лес, кнігарня, ціхутка, зямля, дубняк, маўклівы, зялёны, мудрасць, несяце.

Словы з невытворнай асновай
Словы з вытворнай асновай
1


2


3


4


5


6





Заданне 8. Пастаўце словазлучэнні ў адзіночным ліку.
Максімальная колькасць балаў – 5.

Множны лік
Адзіночны лік
Множны лік
Адзіночны лік
конскія капыты

маладыя таполі

высокія жырафы

новыя гетры

прыгожыя бровы

спартыўныя кеды

шэрыя гусі

таленавітыя канферансье

вялізныя ахапкі

жаночыя туфлі


Заданне 9. Пазнайце героя па знешнім выглядзе. Запішыце назву твора і яго аўтара.
Максімальная колькасць балаў – 6.
 Партрэт героя
Герой
Назва твора
Аўтар
1
Ён быў у акулярах, надзычай белы. Амаль усе гараджане, што прыязджалі да нас, мелі не чырвань ці ружовасць, як мы, вясковыя, але такой белізны на твары дасюль мы не бачылі ні ў кога.



2
Хто бачыў яе, той забыць век не мог
Красы яе светлай, дзявочай,
І водсвет зары, што на твар яе лёг,
І косы, і сінія вочы.



3
Вучоба давалася яму без асаблівых цяжкасцей; меў у сваім характары адну дрэнную рысу. Ён быў упэўнены, што выдатныя адзнакі заслужана ўпрыгожваюць толькі яго дзённік, а ўсім астатнім вучням яны ставяцца проста так, невядома за што…



4
Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе яго твару было нешта цвёрдае.




Заданне 10. Адзначце ў кожным з шасці радоў чацвёрты “лішні” варыянт, падкрэсліце яго.
Максімальная колькасць балаў – 6.
1. Казкі пра жывёл; бытавыя казкі; фантастычныя казкі; чарадзейныя казкі.
2. Дамавік, Пярун, Палявік, Вадзянік.
3. Эпітэт, параўнанне, метафара, страфа.
4. “Продкі”, “Васількі”, “Уцякала зіма ад вясны”, “Зоры спяваюць”.
5. Жук, Барадаты, Дзік, Мішка.
6. Міхаіл Лермантаў, Рыгор Барадулін, Максім Багдановіч, Казімір Камейша. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий