Адказы загрузі тут
Алімпіядныя
заданні па беларускай мове і літаратуры
VІІІ
клас
|
Заданні
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
Усяго
|
|
Балы
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне
1. Прачытайце
тэкст. Знайдзіце і выпраўце арфаграфічныя і граматычныя памылкі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
Нізкі паклон табе, заходняя
Дзвіна!
З далёкіх узгор’яў, ад
пачатку магутнай Волгі і імклівага Днепра, нясеш ты, іх родная сястра, сваі
воды да сівагрывай Балтыкі. Крыштальные крыніцы і рэчкі поўняць тваю неўгамонную
сілу. Няспынна імкнеш ты кудысці ў таямнічую далячынь. І плюскочуць хвалі, і б’юць
крыніцы. І абліччы прыбярэжных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні.
Гамоняць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чароткамі
збягаюць бярозкі.
Незлічыць стагодзяў, што
прашугалі над табой, зніклі ў сівізне мінуўшчыны. Сведкам якіх толькi падзей не
была ты! Колькі крыві і слёз люцкіх, радасці і гаркоты жыцця прынялі твае воды!
А ты плывеш і плывеш, убіраючы ў сябе і добрае, і благое. І гоман тваіх хваль
падобны да спрадвечнай, бязконцай песні (Паводле
Т.Хадкевіча).
Заданне 2. Запішыце, як вымаўляюцца наступныя спалучэнні зычных.
Запішыце па два словы з гэтымі спалучэннямі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
|
№ п/п
|
Спалучэнні зычных
|
Вымаўленне
|
Прыклады
|
Прыклады
|
|
1
|
дч, тч
|
|
|
|
|
2
|
тц, чц
|
|
|
|
|
3
|
сш
|
|
|
|
|
4
|
зж
|
|
|
|
|
5
|
сч
|
|
|
|
Заданне
3. Перакладзіце тэкст на
беларускую мову.
Максімальная колькасць балаў – 7.
Что может быть прекраснее летнего деревенского утра?
Только что взошло солнце – из-за леса, кажется, в десяти-пятнадцати километрах,
совсем рядом. Тишина. Где-то вдали льется нить заунывной мелодии. Это играет
жалейка: то плачет она, то смеется над пастушьей судьбою.
В 1900 году В.В. Андреев сделал жалейку совершеннее
прежней и ввел ее в свой оркестр народных инструментов (Энц.).
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне
4. Размясціце словы ў
такім парадку, каб утварыўся словаўтваральны ланцужок.
Максімальная колькасць балаў – 4.
|
№ п/п
|
Словы
|
Словаўтваральны
ланцужок
|
|
1
|
заінелы, інець, іней,
заінець
|
|
|
2
|
перазімаваць, зіма, перазімоўка, зімаваць
|
|
|
3
|
стаць, адсталасць, адсталы, адстаць
|
|
|
4
|
жыццёвасць, жыць, жыццё, жыццёвы
|
|
Заданне
5. Адзначце прыклады, у
якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтворана форма меснага склону.
Максімальная колькасць балаў – 3.
|
|
+ / –
|
|
+ / –
|
|
1) ты – (пры) цябе
|
|
6) нешта – (аб) нечым
|
|
|
2) твой – (аб) тваім
|
|
7) самы – (пры) самым
|
|
|
3) сябе – (пры) сабе
|
|
8) сама – (аб) самай
|
|
|
4) сам – (аб) самім
|
|
9) свой – (аб) сваім
|
|
|
5) чый – (аб) чымсьці
|
|
10) нехта – (аб) нейкім
|
|
Заданне
6. Падбярыце да
назоўнікаў па два аднакаранёвыя прыметнікі, якія знаходзяцца ў паранімічных
адносінах.
Максімальная
колькасць балаў – 5.
|
Назоўнік
|
Прыметнік
|
Прыметнік
|
|
1) камень
|
|
|
|
2) балота
|
|
|
|
3) дождж
|
|
|
|
4) конь
|
|
|
|
5) карысць
|
|
|
Заданне
7. Размясціце
прапанаваныя словы ў наступныя лексічныя групы: посуд, адзенне, абутак, часткі
цела чалавека.
Боты, ныркі, слоік, страўнік,
спадніца, каўнер, шклянка, абцас, вейкі, панчохі, сківіцы, кішэнь, падэшва,
патэльня, сподак, скроня, відэлец, чаравік, буркі, футра.
Максімальная колькасць балаў – 5 (за кожнае слова 0,25 бала).
|
Посуд
|
Адзенне, дэталі
адзення
|
Абутак, дэталі
абутку
|
Часткі цела, органы
чалавека
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне
8. Устаўце прапушчаны
прыметнік у наступных фразеалагізмах.
Максімальная колькасць балаў – 5.
|
№ п/п
|
Фразеалагізм
|
Значэнне фразеалагізма
|
|
1
|
вывесці на ______________ ваду
|
выкрыць чые-небудзь цёмныя справы, нядобрыя ўчынкі
|
|
2
|
_______________ на язык
|
знаходлівы ў размове, дасціпны
|
|
3
|
_______________ казак (птах)
|
свабодны, ні ад каго не залежны чалавек
|
|
4
|
за _______________ сталом
|
з роўнымі правамі, на роўных умовах (сустракацца,
вырашаць)
|
|
5
|
_______________ конь
|
ашуканства, хітры падман
|
Заданне
9. Пазнайце героя па апісанні.
Запішыце назву твора і яго аўтара. Як называецца ў літаратуры апісанне знешняга
выгляду чалавека?
Максімальная колькасць балаў – 5.
|
№ п/п
|
Урывак з твора
|
Герой
|
Назва твора
|
Аўтар
|
|
1
|
Залацістыя
косы ёй сонца дало,
Дало
неба ёй сінія вочы;
На
квяцістым лугу за вішнёвым сялом
Дала
лілія стан ёй дзявочы.
|
|
|
|
|
2
|
Невыдумная світка – убор на плячах,
Барада, як снег белы – такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі.
|
|
|
|
|
3
|
Высокі, тонкі, у чорным, яшчэ царскіх часоў сурдуце, ён
знешне на самай справе апраўдваў дадзенае яму празванне. Але менш за ўсё
гэтага абцягнутага чорным сукном чалавека можна было назваць сухім і
чэрствым. Ён быў старамодным, крыху напышлівым, але толькі не сухім.
|
|
|
|
4. Апісанне знешняга выгляду героя ў мастацкім творы
называецца ____________________.
Заданне
10. Падкрэслі чацвёртае
лішняе і абгрунтуй свой выбар.
Максімальная колькасць балаў – 6.
|
Літаратурныя тэрміны
|
Абгрунтаванне
|
|
1) санет, трыялет, элегія, актава
|
|
|
2) эпітэт, метафара, алегорыя, інверсія
|
|
|
3) ямб, амфібрахій, дактыль, анапест
|
|
|
4) навела, аповесць, апавяданне, легенда
|
|
|
5) рытм, рыфма, маналог, страфа
|
|
|
5) кульмінацыя, сюжэт, завязка, развязка
|
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий