ПАЎТАРЭННЕ

 

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 6 класа

 

Прачытайце тэкст.

Сядзібна-паркавы комплекс «Панскі маёнтак Сула», што ў Стаўбцоўскім раёне, прыцягвае наведвальнікаў экстрэмальнымі забавамі. Сваіх гасцей гаспадары сядзібы запрашаюць на верталётныя прагулкі. Падчас іх з вышыні птушынага палёту можна паглядзець на навакольныя лясы і палі, на знакамітыя помнікі архітэктуры – Мірскі і Нясвіжскі замкі. Акрамя таго, гасцям Сулы прапануюцца конныя прагулкі, а таксама заняткі з інструктарам па верхавой яздзе. А яшчэ – конныя паходы, падчас якіх можна акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў і адчуць сябе рыцарам (Паводле В. Ціцянковай).

 

Выканайце заданні.

1. Выпішыце з апошняга сказа тэксту дзеяслоў, ужыты ў пераносным значэнні. ________________________________

Складзіце з гэтым дзеясловам словазлучэнне або сказ так, каб ён ужываўся ў прамым значэнні.

____________________________________________________________________

2. Адзначце сінонімы да слова знакаміты:

а) значны                                                г) славуты

б) вядомы                                                д) старажытны

в) знамянальны

3. Устанавіце адпаведнасць паміж словазлучэннямі і характарыстыкамі выдзеленых у іх слоў.

а) прыцягваць наведвальнікаў – вабіць гасцей

б) мінулыя стагоддзі – сучасныя падзеі

в) навакольныя паліпалі сшытка

1) мнагазначнае слова

2) сінонімы

3) антонімы

4) амонімы

А_____ Б_____ В_____

4. Выпішыце з тэксту чатыры запазычаныя словы. Падкрэсліце прыметы запазычаных слоў. ____________________________________________________

____________________________________________________________________

5. Зрабіце лексічны разбор слова наведвальнік (запоўніце пропускі, падкрэсліце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову).

Наведвальнік – __________________________________________________ (лексічнае значэнне слова). Слова адназначнае / мнагазначнае. Ужыта ў прамым / пераносным значэнні. Сінонім – _________________________________. Слова агульнаўжывальнае / абмежаванага ўжытку (дыялектнае, прафесійнае, тэрмін); спрадвечна беларускае / запазычанае.

6. Выпішыце з тэксту фразеалагізм, які мае значэнне ‘зверху, з такой вышыні, што ўсё відаць’. ______________________________________________

Якім членам сказа ён з’яўляецца? _______________________________________


 

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 7 класа

 

Прачытайце тэкст.

Цырк у Мінску існаваў даўно. Яшчэ ў канцы 18 стагоддзя трупа цыркачоў раскінула ў горадзе палатняны шацёр і забаўляла публіку. Потым на Рэспубліканскай вуліцы каля пажарнага дэпо пабудавалі драўляны цырк-шапіто пад брызентавым купалам. Пасля яго перанеслі ў парк імя Горкага.

Калі пачалася вайна, у першы ж варожы налёт бомбы былі скінуты і на будынак цырка. Стары служачы цырка Сідоркін, не шкадуючы сябе, прарваўся праз агонь на канюшню, перарэзаў рамяні і вывеў усіх коней. Потым выпусціў з клетак марскіх ільвоў і загнаў іх у Свіслач. Там яны ратаваліся ад новай бамбёжкі.

Пасля вайны зноў пабудавалі часовы шацёр. А ў 1959 годзе – будынак, які стаіць і сёння, і гасцініцу для артыстаў (Паводле У. Юрэвіча).

 

Выканайце заданні.

1. Выпішыце з тэксту выдзеленыя спалучэнні слоў. Лікі запішыце словамі.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

2. Да парадкавага лічэбніка, ужытага ў апошнім сказе тэксту, падбярыце адпаведны колькасны лічэбнік. Праскланяйце яго.

Н. __________________________________________________________________

Р. __________________________________________________________________

Д. __________________________________________________________________

В. __________________________________________________________________

Т. __________________________________________________________________

М. __________________________________________________________________

3. Падкрэсліце назоўнікі, якія могуць спалучацца з лічэбнікам двое:

а) будынкі                                    г) артысты

б) коні                                          д) цыркачы

в) ільвы

4. Знайдзіце ў першым абзацы тэксту займеннік. Запішыце яго ў пачатковай форме. Вызначце разрад паводле значэння.

Займеннік __________________. Разрад ____________________________.

5. Выпішыце з другога абзаца тэксту ўсе займеннікі. Падкрэсліце займеннік, які не мае формы назоўнага склону.

____________________________________________________________________

6. Зрабіце марфалагічны разбор займенніка, ужытага ў апошнім сказе тэксту.

__________ – займеннік; п. ф. – __________; разрад паводле значэння (асабовы / зваротны / прыналежны / указальны / азначальны / пытальны / адносны / няпэўны / адмоўны) – ____________________; _____ скл., _____ р., _____ л.; у сказе – ____________________.


 

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 8 класа

 

Прачытайце тэкст.

У Нацыянальным мастацкім музеі з’явіліся аўдыягіды для (не)відушчых. Іх падрыхтавала каманда валанцёраў – супрацоўнікаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і экспертаў музея.

Аўдыягіды для (не)відушчых не толькі расказваюць гісторыю карціны, але і падрабязна апісваюць яе. Дзякуючы славеснаму апісанню сляпы чалавек можа зразумець тое, што намалявана на карціне.

Каб стаць больш даступным для людзей з інваліднасцю, Нацыянальны мастацкі музей плануе стварэнне аўдыягіда для дзяцей (з/са) слабым зрокам. А яшчэ запланавана стварэнне планшэтных аўдыягідаў, якія маглі (б/бы) выкарыстоўваць глухія людзі (Паводле газеты “Звязда”).

 

Выканайце заданні.

1. Выпішыце з тэксту выдзеленыя спалучэнні слоў, раскрываючы дужкі.

____________________________________________________________________

2. Выпішыце з другога абзаца тэксту прыназоўнікі разам са словамі самастойных часцін мовы, з якімі яны спалучаюцца. Вызначце разрады прыназоўнікаў паводле паходжання (вытворны ці невытворны) і будовы (просты, складаны ці састаўны).

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

3. Выпішыце з тэксту парны злучнік: ______________________________

Укажыце, якія сінтаксічныя адзінкі ён звязвае (падкрэсліце):

а) аднародныя члены сказа

б) часткі складанага сказа

в) сказы

г) часткі тэксту

4. Выпішыце з тэксту падпарадкавальны злучнік: ___________________

Адзначце яго від па значэнні (падкрэсліце):

а) часавы                                                 д) уступальны

б) прычынны                                          е) параўнальны

в) мэтавы                                                ж) тлумачальны

г) умоўны

5. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх не пішацца асобна:

а) (не)вядомая карціна                            г) карціна (не)дамалявана

б) (не)дамаляваная карціна                     д) (не)дамаляваў карціну

в) (не)дамаляваная мастаком карціна

6. Перабудуйце першы сказ тэксту ў пытальны, ужыўшы пытальную часціцу. Запішыце перабудаваны сказ.

____________________________________________________________________

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 9 класа

 

Прачытайце тэкст.

Буслы адчувалі сваю сілу. Малады бусел адарваўшыся ад зямнога прыцягнення лавіў паветраныя патокі лёгка вібрыруючы крыламі кіраваў сваім палётам. Робячы шырокія кругі ён з асалодай заплюшчваў вочы і плыў па небе нібы паруснік. Паветра прыемна халадзіла цела ўзносіла сваімі нябачнымі фантанамі ўсё вышэй да лёгкіх аблокаў. Хаты на зямлі станавіліся зусім маленькімі. А зялёныя лапікі жыта маглі засланіцца адным крылом.

Праз некаторы час дзікія птушкі акрамя маладога бусла спікіравалі ўправа на нёманскі луг (Паводле А. Камароўскага).

 

Выканайце заданні.

1. Расстаўце ў тэксце знакі прыпынку.

2. Укажыце, чым ускладнены апошні сказ тэксту (падкрэсліце).

а) аднароднымі членамі                               г) адасобленым дапаўненнем

б) адасобленым азначэннем                         д) параўнальным зваротам

в) адасобленай удакладняльнай акалічнасцю

3. Знайдзіце ў тэксце сказ з дзвюма адасобленымі акалічнасцямі. Разбярыце яго (графічна) па членах сказа. Чым выражаны адасобленыя акалічнасці? _________________________________________________________

4. Дапоўніце сказ параўнальным зваротам, запішыце.

Хаты на зямлі станавіліся зусім маленькімі ______________________________

____________________________________________________________________

5. Вызначце, якія са сцверджанняў аб выдзеленым сказе правільныя (падкрэсліце).

а) сказ ускладнены аднароднымі выказнікамі і акалічнасцямі

б) сказ ускладнены аднароднымі выказнікамі і ўдакладняльнай акалічнасцю

в) у сказе прапушчана адна коска

г) у сказе прапушчаны дзве коскі

д) у сказе прапушчаны коска і двукроп’е

6. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа (расстаўце знакі прыпынку, запоўніце пропускі, падкрэсліце характарыстыкі, якія адпавядаюць сказу).

Робячы шырокія кругі ён з асалодай заплюшчваў вочы і плыў па небе нібы паруснік.

-       разбярыце сказ па членах сказа (графічна);

-       сказ двухсастаўны / аднасастаўны; развіты / неразвіты; поўны / няпоўны; няўскладнены / ускладнены (калі ўскладнены, укажыце чым)
_______________________________________________________________;

-       від сказа па мэце выказвання – апавядальны / пабуджальны / пытальны;

-       від сказа па інтанацыі – клічны / няклічны.


 

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 10 класа

 

Прачытайце тэкст.

Беларусы гэта славутыя і самыя звычайныя людзі якія стварылі ў стагоддзях гонар і славу нашай зямлі.

Вось як хораша пра нас гаварыў Уладзімір Мулявін стваральнік і кіраўнік славутых «Песняроў» рускі чалавек У свой час я тут астаўся таму што быў уражаны чысцінёй людзей адносін любові. І я болей нідзе не сустракаў такога народа як у Беларусі.

Уладзімір Мулявін разам са сваімі «Песнярамі» дапамагаў нам вяртаць з даўніны і забыцця нашы непаўторныя народныя песні. І стаў для нас славутым і сваім (Паводле Я. Сіпакова).

 

Выканайце заданні.

1. Расстаўце ў тэксце знакі прыпынку.

2. Перабудуйце сінтаксічную канструкцыю з простай мовай так, каб словы аўтара раздзялялі простую мову. Запішыце.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

3. Перабудуйце сінтаксічную канструкцыю з простай мовай у сказ з ускоснай мовай. Запішыце.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

4. На аснове зместу апошняга абзаца тэксту складзіце сказ, уключыўшы ў яго цытату з дапамогай пабочнай канструкцыі (паводле слоў…, на думку…, як лічыў…). Запішыце.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

5. На аснове зместу першага абзаца тэксту складзіце сказ з простай мовай, выкарыстаўшы ў якасці слоў аўтара наступную фразу: «У эсэ “Зялёны лісток на планеце Зямля” Янка Сіпакоў пісаў». Запішыце.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

6. Зрабіце сінтаксічны разбор складзенага вамі сказа з простай мовай (запоўніце пропускі, падкрэсліце характарыстыкі, якія адпавядаюць сказу).

Простая мова стаіць _____________________________________________.

Простая мова ўяўляе сабой:

-       просты сказ (апавядальны / пытальны / пабуджальны; клічны / няклічны; аднасастаўны / двухсастаўны; развіты / неразвіты; поўны / няпоўны; ускладнены / няўскладнены);

-       складаны сказ (складаназлучаны / складаназалежны / бяззлучнікавы / з рознымі відамі сувязі частак).

Словы аўтара ўяўляюць сабой:

-        просты сказ (апавядальны / пытальны / пабуджальны; клічны / няклічны; аднасастаўны / двухсастаўны; развіты / неразвіты; поўны / няпоўны; ускладнены / няўскладнены);

-       складаны сказ (складаназлучаны / складаназалежны / бяззлучнікавы / з рознымі відамі сувязі частак).

Схема сказа: _________________________________


 

Дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для 11 класа

 

Прачытайце тэкст.

У 1990 годзе ў Альбуці ў адноўленай хаце Міцкевічаў створана літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя па матывах паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Здаецца, гаспадары (н..)надоўга пакінулі сядзібу, хутка хата напоўніцца галасамі дзяцей, маці будзе рупліва ўвіхацца вакол стала, на падворку пачне (н..)спешна гаспадарыць дзядзька Антось.

Экспазіцыя знаёміць як з фотаздымкамі прататыпаў герояў паэмы, рукапісамі, выданнямі твора розных гадоў, так і з прадметамі побыту сялян ХІХ–ХХ стагоддзяў. Як працяг паэмы «Новая зямля» – выстаўка «Пчалярства і рыбалоўства», што размешчана ў адноўленым гумне. Тут можна ўбачыць рэдкія прылады пчалярства і рыбалоўства. (Як)раз такімі прыладамі мог карыстацца дзядзька Антось (Паводле З. Камароўскай).

Выканайце заданні.

1. Выпішыце з тэксту словы з дужкамі, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі.

____________________________________________________________________

2. Знайдзіце ў другім абзацы тэксту дзеепрыметнікі. Вызначце іх форму (поўная ці кароткая), стан, трыванне, час. Запоўніце табліцу.

Дзеепрыметнік

Форма

Стан

Трыванне

Час

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Ад выдзеленых дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі. Вызначце іх марфалагічныя прыметы (трыванне, зваротнае ці незваротнае). Запоўніце табліцу, абазначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

Дзеяслоў

Дзеепрыслоўе

Трыванне

Зваротнае / незваротнае

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Выпішыце з першага абзаца тэксту прыслоўі, ад якіх утвараюцца формы ступеней параўнання. Утварыце і запішыце формы ступеней параўнання гэтых прыслоўяў.

____________________________________________________________________

____________________________________________________________________

5. Знайдзіце ў першым абзацы тэксту вытворны прыназоўнік. Запішыце яго разам з назоўнікам, з якімі ён спалучаецца. ____________________________

Вызначце разрад прыназоўніка паводле будовы (падкрэсліце): просты /складаны / састаўны.

6. Выпішыце з тэксту парны злучнік. _______________________________

Вызначце яго разрад паводле значэння (падкрэсліце): злучальны (спалучальны / супраціўны / размеркавальны / далучальны) / падпарадкавальны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий