Беларуская мова 8 "Б" клас


                                 Прывітанне, паважаныя васьмікласнікі!
Выканайце тэст, сфатаграфуйце адказы і дашліце іх праз праз папку "Дамашнія заданні"
8 клас
Кантрольная тэставая работа
Варыянт 1
1.  Адзначце радкіу якіх выразы зяўляюцца словазлучэннямі:

         1)     блакітны небакрай;
         2)   самы цікавы;
         3)   сонца ўзышло;  
4)  няхай прыязджае;
5)   пісаць алоўкам.

2.  Адзначце словазлучэнніу якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:

1) дзякаваць бацькоў;
2) пайсці ў ягады;
3) захварэць на грып;
4) ажаніцца на Таццяне;
5) жартаваць з брата.

3.  Адзначце словазлучэнніу якіх галоўнае слова кіруе залежным:

1)          халодны дзень;
2)     вучыцца добра;
3)     глядзець тэлевізар;
4)     хатка бабра;
5)     жаданне дапамагчы.

4.  Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы зяўляюцца галоўнымі:

1) прыгожа спяваць;
2) сінія кветкі;
3) дужа цікавы;
4) гісторыя з працягам.
5) твае парады.

5. Адзначце неразвітыя сказы:

1)         Заспявалі птушкі.
2)    У хаце цёпла.
3)    Вечар надышоў хутка.
4)    Дзень цёплы.
5)    За домам – рэчка.


6.  Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы — дзейнікі:
1) Дзякуй, раніца, за свята, за бялюткі твой кілім.
2) Жыццё — няроўная дарога.
3) Многа даў наш край бацькоўскі здатных да ўсяго майстроў.
4) Падарожнічаць — мой любімы занятак.
5) Малы спалохаўся дзядзькі, адразу шыбануў у куток і прыціснуўся да ложка.
7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова трэба паставіць працяжнік:
1) Чай _ не ежа, а вада.
2) Наш бацька _ разважлівы, мудры.
3) Каліна _ як полымя.
4) Пабудаваць свой  дом _ важная справа.
5) Бары і дубровы _ краса Беларусі.
8. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены:
1)     У паветры было ціха.
2)     Настаўнік спыніўся з вучнямі на сухім месцы ў лесе.
3)     Некаторыя з нас ужо пабывалі ў тэатры.
4)     Мне часта даводзілася бачыць Уладзіміра на сходах, пасяджэннях, мітынгах.
5)     Ноч была халодная і цёмная.
9. Вызначце від выказніка ў сказе:
Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам.
1) Просты дзеяслоўны;
2) састаўны дзеяслоўны;
3) састаўны іменны.
10.  Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах словамі і іх сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу:
А. Ноччу падаюць яблыкі ў садзе.
Б.  Няхай кожны думае пра сваю будычыню.
В.  Маланкі паласавалі неба над морам.
Г.  Шырокі прастор жаўцеў вусатымі  ячмянямі.

1. Дзейнік
2. Выказнік
3. Дапаўненне
4. Азначэнне
5. Акалічнасць

1) А4Б3В1Г2;                               
2) А4Б3В2Г1;                                 
3) А2Б4В1Г5;
4) А5Б1В3Г4;
5) А5Б4В1Г3.
11. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1)  Далёкае напомніла мне сёння пра сябе.
2) Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.
3) Сляды былі дзіўныя, незнаёмыя.
4)  Легендарнае возера.
5) А авёс зжалі нядаўна.
12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі ў першым  слупку і іх відамі ў другім:
1)  Пацягнула вільгаццю.                   А. Абагульнена-асабовы.
2) Дыхаю і не магу надыхацца.        Б. Назыўны.
3) Ад крадзенага не пасыцееш.        В. Няпэўна-асабовы.
4) Апоўдні падагналі аўтобус.          Г. Пэўна-асабовы.
5) Ноч.                                                Д. Безасабовы.
13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
1) Віктар устаў ні свет_ ні зара: ён абяцаў тату дапамагчы навазіць  дроў.
2) Восень сыпала лісты залатой_ кляновай жменяй.
3) Пахне восень бульбаю, кмінам_ ды цыбуляю.
4) Светам пяшчотным_ і шчодрым, і радасным ты адкрываешся мне.
5) Надзіна маці сустракала мяне ветліва, частавала то грушамі_ то слівамі.
14. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:
1) На Палессе хутка насоўваўся заняты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле — аднародныя дапаўненні.
2)  Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць тваю неўгамонную сілу — аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая — аднародныя азначэнні.
4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання –  аднародныя выказнікі.
5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... –  аднародныя выказнікі.
15. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняль-ных словах пастаўлены правільна:
1) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што апавядаюць пра мінулае роднай зямлі.
2) Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.
3) І матчыны словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах — усе гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця.
4) У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш любы край.
5) I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні — усё было заплецена павуціннем.
Тэкст да заданняў 16—20
(1) Мінуўшы сяло, Сцепка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцепку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, тава-рышы, сям'я, Аленка — засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй.
(5) Ідзе Сцепка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца новыя малюнкі незнаёмых краявідаў (Я. Колас).
16. Адзначце спосаб сувязі сказаў у тэксце:
1) паслядоўная;
2) паралельная.
17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з рознымі віда-мі сувязі. Укажыце від сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне).
18. Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго ну-мар, від і граматычную аснову.
19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе:
1) адзін;                                         3) тры;
2) два;                                            4) чатыры.            

 Прывітанне, паважаныя васьмікласнікі!


Спасылкі на відэаўрокі, якія дапамогуць вам самастойна засвоіць матэрыял:


Назва тэмыВідэакантэнт, распрацаваны спецыялістамі адукацыі Віцебскай вобласціРэкамендаваны кантэнт адкрытых інтэрнэт-крыніц
Адасобленыя дапаўненні, іх інтанаванне, знакі прыпынку
Урок настаўніка ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Верхнядзвінска" С.Т.Антановіч
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў іх
Урок настаўніка ДУА "Гімназія №4 г.Віцебска" К.А.Жбанковай
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі сказа, знакі прыпынку ў іх
Урок настаўніка ДУА "Глыбоцкая раённая гімназія" М.Б.Лукашэвіч
Параўнальны зварот. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
Урок настаўніка ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Дуброўна" Л.А.Калягі

Комментариев нет:

Отправить комментарий